СЕРКОЎ Міхаіл Мікалаевіч
СЕРКОЎ
Міхаіл Мікалаевіч
Дырэктар філіяла

Кантакты: +375 162 30-11-00; 30-11-01; факс: 30-11-99
Графік прыёму грамадзян: панядзелак 08:30-12:30, 13:15-17:30

Ажыццяўляе кіраванне філіялам у рамках паўнамоцтваў, вызначаных Палажэннем аб філіяле, даверанасцю і кантрактам, заключаным з ім генеральным дырэктарам Белдзяржстраху;

каардынуе работу намеснікаў дырэктара, дырэктараў прадстаўніцтваў па ажыццяўленні імі дзейнасці, вызначанай Статутам Беларускага рэспубліканскага унітарнага страхавога прадпрыемства "Белдзяржстрах" (далей - Унітарнага прадпрыемства) і адпаведнымі Палажэннямі;

ажыццяўляе непасрэдны кантроль за фарміраваннем і ходам рэалізацыі рэгіянальнага бізнес-плана, захаваннем фінансавых паказчыкаў, павышэннем эфектыўнасці фінансава-гаспадарчай дзейнасці, станам ідэалагічнай і грамадска-палітычнай работы ў філіяле і прадстаўніцтвах Белдзяржстраху Брэсцкай вобласці;

узаемадзейнічае з абласным выканаўчым камітэтам, абласным Саветам дэпутатаў, пракуратурай вобласці, абласным і эканамічным судамі, упраўленнем Камітэта дзяржбяспекі Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці, мытнай і пагранічнай службамі, ваеннымі арганізацыямі, камітэтамі і ўпраўленнямі аблвыканкама, іншымі абласнымі арганізацыямі;

падпісвае дакументы ў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў і Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, абласныя органы дзяржаўнага кіравання і іншыя абласныя дзяржаўныя органы, а таксама абласныя арганізацыі;

прымае рашэнні па зваротах грамадзян (у тым ліку страхавальнікаў) на рашэнні, прынятыя яго намеснікам, разглядае і прымае рашэнні па паўторных і кантрольных зваротах грамадзян.

Вядзе пытанні:

распрацоўкі і рэалізацыі фінансавай стратэгіі;

рэгулявання фінансавых адносін паміж Белдзяржстрахам, філіялам і прадстаўніцтвамі;

забеспячэння фінансавай устойлівасці (плацежаздольнасці), прагназавання і планавання паступлення страхавых узносаў, аналізу страхавой і фінансава-гаспадарчай дзейнасці, тэхнічных і матэматычных рэзерваў;

арганізацыі і аплаты працы;распрацоўкі і рэалізацыі мерапрыемстваў па ўдасканаленні сістэмы аплаты і арганізацыі працы работнікаў;

правядзення адзінай тэхнічнай палітыкі ў забеспячэнні філіяла і падведамных прадстаўніцтваў сродкамі вылічальнай тэхнікі, сістэмным і прыкладным праграмным забеспячэннем;

звязаныя з вырашэннем сацыяльна-бытавых праблем у рамках філіяла і прадстаўніцтваў (пытанні аздараўлення, санаторна-курортнага лячэння, паляпшэння жыллёва-бытавых умоў работнікаў і г.д.);

дае дазвол на заключэнне дагавораў страхавання са звышлімітны рызыкай і падпісвае ўсе неабходныя ў сувязі з гэтым дакументы;

каардынацыі і кантролю філіяла і прадстаўніцтваў вобласці па ідэалагічным і грамадска-палітычным напрамках іх дзейнасці (з ускладаннем абавязкі па арганізацыі і правядзенні адзіных дзён інфармавання, сходаў, сустрэч, выступленняў і справаздач кіраўнікоў усіх узроўняў філіяла і прадстаўніцтваў перад работнікамі на начальніка аддзела па рабоце з персаналам Бысюк М.Р.).

Дырэктару непасрэдна падпарадкаваны аддзелы:

- бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці,
- юрыдычны,
- па працы з персаналам,
- фінансава-эканамічны,
- інфармацыйных тэхналогій.