БОРИСОВА Наталья Юрьевна
БАРЫСАВА
Наталля Юр'еўна
Намеснік дырэктара філіяла

Кантакты: +375 162 30-11-04
Графік прыёму грамадзян: чацвер 08:30-12:30, 13:15-17:30

Вядзе пытанні:

страхавання маёмасных інтарэсаў грамадзян, страхавання транспартных сродкаў і адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, уключаючы падрыхтоўку прапаноў па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у правілы страхавання, распрацоўку і ўкараненне тэхналогій продажаў, ацэнкі страхавой рызыкі і памеру ўрону, ацэнкі і агляду рухомай і нерухомай маёмасці ў сувязі са страхаваннем , урэгуляваннем страхавых выпадкаў; арганізацыі прадастаўлення паслуг тэхнічнага і фінансавага характару іншаму страхоўшчыку або страхавальніку (застрахаванаму, пацярпеламу, а таксама іншай асобе, якая прэтэндуе на атрыманне страхавой выплаты) у мэтах выканання заключаных гэтымі асобамі дагавораў страхавання, па аказанні паслуг іншай страхавой арганізацыі ва ўстанаўленні прычын, характару ўрону пры наступленні страхавога выпадку;

медыцынскага страхавання, страхавання ад няшчасных выпадкаў і хвароб, страхавання маёмасных інтарэсаў і адказнасці юрыдычных асоб, уключаючы падрыхтоўку прапаноў па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у правілы страхавання, распрацоўку і ўкараненне тэхналогій продажаў, ацэнкі страхавой рызыкі і памеру ўрону, ацэнкі і агляду рухомай і нерухомай маёмасці у сувязі са страхаваннем, урэгуляваннем страхавых выпадкаў, суправаджэння дагавораў страхавання жыцця, заключаных да 01 студзеня 2000 года, кампенсацыі грамадзянам страт ад абясцэнення выплачаных страхавых узносаў па дагаворах доўгатэрміновых відаў страхавання; арганізацыі прадастаўлення паслуг тэхнічнага, медыцынскага і фінансавага характару іншаму страхоўшчыку або страхавальніку (застрахаванай, пацярпелай, а таксама іншай асобе, прэтэндэнту на атрыманне страхавой выплаты) у мэтах выканання заключаных гэтымі асобамі дагавораў страхавання, па аказанні паслуг іншай страхавой арганізацыі ва ўстанаўленні прычын, характару ўрону пры надыходзе страхавога выпадку;

правядзення адзінай тэхнічнай палітыкі ў забеспячэнні структурных і адасобленых падраздзяленняў філіяла сродкамі вылічальнай тэхнікі, сістэмным і прыкладным праграмным забеспячэннем;

кантролю за выкананнем прагнозных і планавых паказчыкаў па колькасці заключаных дагавораў страхавання, паступленні страхавых узносаў і тэмпах росту, маркетынгу, уключаючы арганізацыю рэкламнай падтрымкі прасоўвання страхавых паслуг; інвестыцыйнай дзейнасці;

каардынацыі дзейнасці аддзелаў (сектараў) філіяла і прадстаўніцтваў вобласці ў межах яе кампетэнцыі; дае дазвол на заключэнне дагавораў страхавання са звышлімітнай рызыкай і падпісвае ўсе неабходныя ў сувязі з гэтым дакументы; абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў;

ажыццяўляе непасрэдны кантроль за ходам выканання планаў паступлення страхавых узносаў і заключэння дагавораў страхавання, захаваннем фінансавых паказчыкаў.

Намесніку дырэктара непасрэдна падпарадкаваны аддзелы:

- транспартнага страхавання,
- страхавання маёмасных інтарэсаў грамадзян,
- медыцынскага страхавання,
- страхавання маёмасных інтарэсаў юрыдычных асоб,
- страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў.