Звяртаем увагу!

06.04.2022

Згодна з паведамленнем Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 31.03.2022 № 13-1-30/10042 аб прыняцці Маторным (транспартным) бюро Украіны рашэння аб разрыве з нацыянальнымі бюро Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь дагаворных пагадненняў аб узаемным прызнанні страхавых сертыфікатаў "Зялёная карта":

З 00 гадзін 00 хвілін 5 красавіка 2022 года любыя страхавыя сертыфікаты "Зялёная карта", выдадзеныя расійскімі або беларускімі страхавымі арганізацыямі, лічацца несапраўднымі на тэрыторыі Украіны.

Для перамяшчэння па тэрыторыі Украіны на транспартным сродку неабходна наяўнасць ўкраінскага поліса абавязковага страхавання грамадзянска-прававой адказнасці, пры адсутнасці такога дагавора страхавання грамадзянская адказнасць кіроўцы не застрахавана.

Звяртаем увагу, што з 5 красавіка 2022 года дагаворы страхавання "Зялёная карта", заключаныя ўкраінскімі страхавымі арганізацыямі, не дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь незалежна ад даты іх выдачы і ўказанага ў сертыфікаце тэрміну дзеяння.

Па дагаворах страхавання "Зялёная карта", заключаных украінскімі страхавымі арганізацыямі і якія дзейнічалі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, урэгуляванне страт будзе праводзіцца Беларускім бюро па транспартным страхаванні толькі па страхавых выпадках, якія надышлі да 5 красавіка 2022 года.