Асцярожна, кляшчы!

21.04.2022

Добраахвотнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў і захворванняў па варыянце «Антыклешч»

На тэрыторыі Беларусі пачалася сезонная актыўнасць кляшчоў.

Актыўнасць кляшчоў у розныя гады і ў кожнай канкрэтнай мясцовасці пачынаецца ў розны час - гэта тлумачыцца розніцай тэмператур. Як правіла, кляшчы ў прыродзе "прачынаюцца" пасля сходу снега і ўсталяванні тэмпературы ў дзённы час +1 і +3°C, а найбольшая актыўнасць назіраецца пры тэмпературы звыш +10°C. Нягледзячы на гэта, за 3 месяцы гэтага года (паводле звестак Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта) у вобласці ад укусаў кляшчоў пацярпела 47 чалавек, у тым ліку 18 дзяцей і падлеткаў (адзін укус зарэгістраваны ў студзені і 5 выпадкаў у лютым).

Белдзяржстрах прапануе заключыць дагавор добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і захворванняў па варыянце "Антыклешч", які дасць магчымасць атрымаць абарону ў выпадку ўкусу кляшча, заражанага энцэфалітам або барэліямі, а таксама ў выпадку заражэння энцэфалітам або Лайм-барэліёзам.

Умовы простыя:

-тэрмін страхавання – 180 дзён;

-кошт 10,00 бел. руб. пры страхавой суме 5 000,00 бел. руб.;

-сезонныя скідкі ў памеры 10% - у снежні, сакавіку і верасні.

Атрымаць неабходную інфармацыю, правесці разлік кошту менавіта для Вас і заключыць дагавор страхавання можна ў любым падраздзяленні Белдзяржстраху або на афіцыйным сайце Белдзяржстраху, пакінуўшы заяўку на заказ страхавой паслугі.