Хто ў доміку жыве

20.07.2022

Да ўвагі ўладальнікаў жылля!

Уладальнікі прыватных дамоў павінны памятаць пра неабходнасць плаціць за абавязковае страхаванне будынкаў!

Апошні тэрмін аплаты страхавога ўзносуШТОГОД 31 КАСТРЫЧНIКА!

Метады аплаты:

аплаціць ўзнос па абавязковаму страхаванню будынкаў (асабовы рахунак указаны ў паведамленні) можна:

  • - пры дапамозе страхавых агентаў у прадстаўнічым офісе альбо ў пунктах продажаў Белдзяржстраху;
  • - у аддзяленнях Белпошты;
  • - касах банка і іншых пунктах абслугоўвання, падлучаных да сістэмы «ЕРИП»;
  • - праз Інтэрнэт-банкінг і мабільны банкінг;

Шлях для аплаты ў сістэме «ЕРИП»:

«Банковские, финансовые услуги -> Страхование -> Белгосстрах -> Очередной страховой взнос -> Серия.Номер лицевого счета.Фамилия -> Далее» (Напрыклад: «118.0123456. Иванов»)

ВАЖНА!

Абавязковае страхаванне прадугледжвае пагашэнне 50% шкоды ад стыхійных бедстваў, пажару, выбуху, аварыі ацяпляльнай сістэмы, водаправодных і каналізацыйных сетак і іншае.

Для 100% засцярогi вашай маёмасці неабходна дадаткова заключыць дагавор добраахвотнага страхавання.

Засталіся пытанні?

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць, звярнуўшыся ў прадстаўніцтва Белдзяржстраху па месцы жыхарства, а таксама па тэлефоне: 301148, 301106.

Белдзяржстрах. Адчуйце асалоду спакою!