Не забудзьце аплаціць

18.07.2022

Увазе кіраўнікоў і галоўных бухгалтараў
юрыдычных асоб, іх адасобленых падраздзяленняў, а таксама фізічных асоб, якія з'яўляюцца страхавальнікамі па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў

Беларускае рэспубліканскае унітарнае страхавое прадпрыемства "Белдзяржстрах" нагадвае аб тым, што не пазней за 25 красавіка 2022 года неабходна ў адпаведнасці з пунктам 5 Палажэння аб парадку выплаты страхоўшчыку страхавых узносаў па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10.10.2003 № 1297, заплаціць страхавыя ўзносы па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, налічаныя за 2-гі квартал 2022 года.

Страхавыя ўзносы трэба пералічваць на рахунак адасобленага падраздзялення Белдзяржстраху па месцы рэгістрацыі, указаны на афіцыйным сайце Белдзяржстраху па спасылцы.

У выпадку парушэння тэрміну выплаты страхавых узносаў або няпоўнай іх выплаце, у тым ліку ў сувязі з неданалічэннем страхавых узносаў, налічваецца пеня ў памеры 1/360 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад нявыплачанай (не поўнасцю выплачанай) у тэрмін сумы страхавога ўзносу за кожны дзень пратэрміноўкі пасля заканчэння перыяду, за які павінен быць выплачаны страхавы ўзнос, у тым ліку дзень выплаты.

Дзякуем за своечасовасць выплаты страхавых узносаў!