СЕЗОННАЯ ПРАПАНОВА

17.10.2022

СЕЗОННАЯ ПРАПАНОВА!

У асенне-зімовы перыяд загарадны дом часцей за ўсё застаецца без нагляду і абароны. Дагавор добраахвотнага комплекснага страхавання домаўладанняў дазволіць пазбегнуць фінансавых затрат у выпадку яго непрадбачанага пашкоджання ў выніку:

неправамерных дзеянняў трэціх асоб;

гібелі або пашкоджанні маёмасці ў выніку стыхійных бедстваў (моцны вецер, град, дождж, снег і г.д.), няшчасных выпадкаў (падзенне дрэў , пажар, аварыі ацяпляльнай сістэмы, водаправодных і каналізацыйных сетак, наезд транспартных сродкаў) і інш.

На страхаванне можа быць прыняты не толькі дом, садовы домік, гаспадарчыя пабудовы і збудаванні на ўчастку (лазня, альтанка, агароджы, гаражы, летнія кухні і г.д.), але і маёмасць, якая ў іх знаходзіцца (мэбля, прадметы хатняга ўжытку, электратэхніка і інш.).

Для сваіх кліентаў Белдзяржстрах прадугледзiў магчымасць аплаты ўзносаў у некалькі этапаў.

Колькі ж будзе каштаваць такая паслуга?
Напрыклад, пры страхаванні дома на суму 5000 беларускіх рублёў штомесячны
плацеж складзе ад 4 рублёў.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць, звярнуўшыся ў прадстаўніцтва Белдзяржстраху па месцы жыхарства,
альбо па тэлефоне:
8(0162) 301-146, 8(0162) 301-106.

Белдзяржстрах. Адчуйце асалоду спакою!