А Вы ведаеце!

22.11.2022

Паважаныя кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый і фермерскіх гаспадарак!

Філіял Белдзяржстраху па Брэсцкай вобласці інфармуе, што Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2021 г. № 441 "Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі" (далей - Указ) і главой 18 Палажэння аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. N 530 "Аб страхавой дзейнасці" ўстаноўлены наступныя ўмовы абавязковага страхавання з дзяржаўнай падтрымкай ураджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі (далей - абавязковае страхаванне) на 2022 год.

Страхавальнікамі па абавязковаму страхаванню сельскагаспадарчай прадукцыі з'яўляюцца юрыдычныя асобы, асноўнымі відамі дзейнасці якіх вырошчванне (вытворчасць) сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі, апрацоўка лёну-даўгунцу, а таксама юрыдычныя асобы, адасобленыя падраздзяленні якіх вырошчваюць (вырабляюць) сельскагаспадарчыя культуры, жывёлу і птушку, ажыццяўляюць апрацоўку лёну-даўгунцу, маюць асобны баланс і (або) бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак або іншы рахунак у банку ў частцы гэтай дзейнасці.

Абавязковаму страхаванню цяпер падлягае азімы рапс будучага года, матачнае пагалоўе асноўных свінаматак (чыстапародных і двухпародных) за выключэннем племяннога маткавага пагалоўя свіней, племянное матачнае пагалоўе буйной рагатай жывёлы (племянныя быкі і племянныя каровы), племянной жывёлагадоўлі, бацькоўскія і прабацькоўскія статкі племянных курэй у племянных гаспадарках (пад суб'ектамі племянной жывёлагадоўлі разумеюцца юрыдычныя асобы, вызначаныя ў Законе Рэспублікі Беларусь, ад 20.05.2013 № 24-3 «Аб племянной справе ў жывёлагадоўлі», асноўнай спецыялізацыяй якіх з'яўляюцца развядзенне жывёлы і птушкі адпаведных катэгорый).

Страхавая сума па дагавору абавязковага страхавання ўстанаўліваецца асобна па кожным вiду сельскагаспадарчай культуры ў памеры 75 працэнтаў страхавога кошту ўраджаю гэтай культуры і 100 працэнтаў страхавога кошту жывёлы і птушкі. Памер страхавого тарыфа устаноўлены Указам, і для азімага рапсу складае 5,06% ад страхавой сумы.

Страхавым выпадкам па абавязковаму страхаванню ураджая азимага рапсу зяўляецца яго гібель у выніку пажару, вымакання, выправання, вымярзання, засухі, замаразку, іншых небяспечных гідраметэаралагічных з'яў; па страхаванні жывёлы і птушкі - гібель (склон), вымушаны забой (знішчэнне) у выніку інфекцыйных захворванняў, уключаных у пералік, які зацвярджаецца Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, пажару, выбуху, небяспечных гідраметэаралагічных з'яў, разбурэння (пашкоджання) месцаў утрымання жывёлы і птушкі, а таксама вымушаны забой (знішчэнне) жывёлы і птушкі па распараджэнні спецыяліста ў галіне ветэрынарыі ў сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў па барацьбе з эпізаатыяй, за выключэннем грыпу птушак.

Дагавор абавязковага страхавання азімага рапсу, які высейваецца ў бягучым годзе, павінен быць заключаны не пазней за 1 снежня 2022 года пры ўмове адпаведнасці тэрмінаў сяўбы аптымальна рэкамендаваным.

Дагаворы абавязковага страхавання жывёлы і птушкі ў лістападзе-снежні 2022 года могуць заключацца пры ўмове паступлення да страхавальніка жывёлы і птушкі, якія падлягаюць абавязковаму страхаванню (у выпадках, калі раней у страхавальніка яны адсутнічалі) на працягу 30 каляндарных дзён з дня паступлення да страхавальніка такіх жывёлы і птушкі.

Гібель сельскагаспадарчых культур - поўная фізічная гібель, а таксама немагчымасць выкарыстання сельскагаспадарчых культур ні па першапачатковым, ні па іншым гаспадарчым прызначэнні на 15 і больш працэнтах усёй плошчы пасева дадзеных культур.

Страхавы ўзнос па дагавору абавязковага страхавання выплачваецца сельскагаспадарчай арганізацыяй (страхавальнікам) у памеры 5 працэнтаў разлічанага страхавога ўзносу безнаяўным шляхам адначасова пры заключэнні дагавора абавязковага страхавання сельскагаспадарчай прадукцыі.

Звяртаем увагу, што вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, якая падлягае абавязковаму страхаванню, без заключэння дагавора абавязковага страхавання прыводзіць да накладання штрафу на юрыдычную асобу ў памеры да 100 базавых велічынь, на службовых асоб - да 20 базавых велічынь.

Атрымаць больш падрабязную інфармацыю або заключыць дагавор страхавання можна, звярнуўшыся ў прадстаўніцтвы Белдзяржстраху па месцы знаходжання страхавальнікаў, а таксама ў філіял Белдзяржстраху па Брэсцкай вобласці па тэлефонах 8 (0162) 30-11-07; 30-11-17.