Аўтааматар?

03.03.2023

 

Адважна адкрывайце новыя прасторы!

Далёкія пераезды павялічваюць рызыку аварыі ці нават элементарнай паломкі вашага «жалезнага каня» у дарозе. Прабілі кола? Раптам скончыўся бензін? Сеў акумулятар? Заклінаваў дзвярны замак аўтамабіля?

Сёння Белдзяржстрах дадаткова дае магчымасць заключыць дагавор добраахвотнага страхавання расходаў, звязаных з эксплуатацыяй транспартных сродкаў (тэхнічны асістанс), у рэжыме ONLINE.

Тэхнічны асістанс online - унікальная паслуга на страхавым рынку Рэспублікі Беларусь, якая дапамагае аўтаўладальнікам мінімізаваць фінансавыя выдаткі і зэканоміць час у выпадку праблем з аўтамабілем у дарозе: ухіленне няспраўнасцяў на месцы аварыі, запуск рухавіка ад знешняй крыніцы, падвоз паліва, адкрыццё заблакаванага аўтамабіля, эвакуацыя аўтамабіля да бліжэйшай сэрвіснай станцыі або стаянкі. У выпадку паломкі вашага аўтамабіля за межамі нашай краіны, апроч гэтага пераліку паслуг на час рамонту, вам і вашым пасажырам дадуць пракатны аўтамабіль або гасцініцу на тэрмін да трох сутак.

Чаму б не забяспечыць сабе спакой, заключыўшы дагавор добраахвотнага страхавання расходаў, звязаных з эксплуатацыяй транспартных сродкаў, у Белдзяржстраху і ўсклаўшы ўсе клопаты па вырашэнні праблем на вопытных спецыялістаў?

Памер страхавога ўзносу складзе ад 5 еўра (у залежнасці ад тэрміну і тэрыторыі дзеяння дагавора страхавання), пры гэтым вы атрымаеце гарантаваную страхавую абарону і якасны сэрвіс.

Пры надыходзе страхавой падзеі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь неабходна будзе зрабіць толькі адзін званок па тэлефоне 116, калі вам неабходна дапамога за мяжой – (+375) 17 233-90-45, (+375) 29 55-000-55 (Viber).

Падрабязней з тэкстам Правілаў вы можаце азнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы https://bgs.by/eventinsurance/12514/.

Заключыць дагавор страхавання online у асабістым кабінеце - https://my.bgs.by/ (укладка "Купіць поліс" - "Добраахвотнае страхаванне расходаў, звязаных з эксплуатацыяй транспартных сродкаў (тэхнічны асістанс))".

Таксама ў асабістым кабінеце ёсць магчымасць заключэння дагавораў страхавання:

- абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў;

- добраахвотнага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў;

- добраахвотнага страхавання вадзіцеляў і пасажыраў ад няшчасных выпадкаў.