Сабраліся на адпачынак усёй сям'ёй?

26.06.2023

Сабраліся на адпачынак усёй сям'ёй?

Падарожжа за мяжу разам з дзіцем можа пакінуць як станоўчыя, так і адмоўныя ўражанні. Важна разумець, што дзеці больш схільныя да разнастайных рызык і захворванняў. Нават змена клімату можа негатыўна адбіцца на дзіцячым арганізме. Каб паездка не была азмрочана магчымымі непрадбачанымі затратамі на лячэнне, неабходна загадзя аформіць страхавы поліс для ўсёй сям'і.

Што вам можа прапанаваць Белдзяржстрах?

Дагавор добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і хвароб на час паездкі за мяжу, які ўключае не толькі расходы за хуткую і неадкладную медыцынскую дапамогу, у т.л. у сувязі з сонечнымі ўдарамі, апёкамі ў дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, але і дадатковыя выдаткі:

- па вяртанні ў Рэспубліку Беларусь непаўналетніх дзяцей (да 18 гадоў), якія ў выніку страхавога выпадку з бацькам засталіся без нагляду і не маюць магчымасці самастойна знаходзіцца за мяжой;

- па знаходжанні аднаго з бацькоў у палаце сумесна з застрахаваным дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў, якому аказваецца хуткая і неадкладная медыцынская дапамога.

Вас чакаюць прыемныя зніжкі.

Для дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў уключна (праграма "STANDARD") - зніжка 40%.

Для пастаянных страхавальнікаў пры заключэнні дагавора страхавання на пунктах продажу Белдзяржстраху* - зніжка 20%.

У вас няма падстаў для зніжкі за пастаяннага страхавальніка ці няма часу наведаць наш офіс?

Прапануем зэканоміць ваш час і грошы і заключыць дагавор страхавання анлайн на нашым сайце. Пры афармленні дагавора страхавання з дапамогай асабістага кабінета на нашым сайце, кожнаму кліенту прадастаўляецца зніжка ў памеры 20%.

Зніжкі сумуюцца.

* Умовы прымянення скідкі ўдакладняйце ў агента.

Час страхавацца!