Амаль КАСКО - гэта як?

14.07.2023

Комплексны дагавор унутранага страхавання - адзін з відаў дагавораў абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў

Мэта страхавання - абарона маёмасных інтарэсаў, звязаных з рызыкай грамадзянскай адказнасці ўладальніка транспартнага сродку па абавязацельствах, якія ўзнікаюць з прычыны прычынення шкоды жыццю, здароўю або маёмасці пацярпелых пры выкарыстанні транспартнага сродку.

З 1 ліпеня 2010 года ў беларускіх аўтаўладальнікаў існуе магчымасць выбару варыянта абавязковага ўнутранага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў:

• дагавор унутранага страхавання (звычайная дамова);

• дагавор комплекснага ўнутранага страхавання (комплексны дагавор).

Разбярэмся больш дэталёва ў чым жа адрозненне?

Дагавор унутранага страхавання забяспечвае абарону толькі пацярпеламу боку ў выніку дарожна-транспартнага здарэння (далей ДТЗ) (г.зн. аўтаўладальнік заключаючы дагавор унутранага страхавання страхуе сваю адказнасць за шкоду, прычыненую сваім транспартным сродкам каму-небудзь).

Дагавор комплекснага страхавання "працуе" ў двух напрамках: абараняе, як пацярпелага, так і віноўніка ДТЗ. Па прынцыпе дзеяння - гэта як «Міні Каско»: адна дамова ўключае два (г.зн. аўтаўладальнік у гэтым выпадку страхуе сваю адказнасць за шкоду, прычыненую сваім транспартным сродкам каму-небудзь і непасрэдна свой транспартны сродак (як маёмасць). ВАЖНА! Дзейнічае такі дагавор толькі ў выпадку ДТЗ).

Комплексная дамова мае шэраг пераваг у параўнанні з дамовай унутранага страхавання:

• дамову можна аформіць на тэрмін ад 6 месяцаў да 1 года;

• аплата страхавога ўзносу аднаразова або ў растэрміноўку (у два этапы);

• кампенсуецца памер шкоды ў межах:

  - жыццю або здароўю пацярпелага - 10 000 еўра;

  - маёмасці пацярпелага - 10 000 еўра;

  - транспартным сродку страхавальніка па дамове комплекснага страхавання - 10 000 еўра.

• магчымасць пераафармлення дагавора ўнутранага страхавання на дагавор комплекснага страхавання на астатні тэрмін з захаваннем набытых скідак (калі да канца тэрміну дзеяння дагавора не менш за 6 месяцаў);

• вінаваты ў ДТЗ атрымлівае страхавую кампенсацыю за свой пашкоджаны аўтамабіль;

• кошт комплекснага дагавора значна таннейшы за «Аўтакаска»;

• існуе магчымасць звароту за выплатай страхавой кампенсацыі па Апавяшчэнні аб ДТЗ (у выпадку, калі памер шкоды не перавышае 800 Еўра).

Разлічыць памер страхавога ўзносу па дагаворы комплекснага ўнутранага страхавання вы можаце тут (https://bgs.by/calc/transport/9329/)

Больш падрабязную інфармацыю пра паслугу Вы можаце даведацца па тэлефонах:
8-0162-30-11-08 і 8-0162-30-11-48

альбо звярнуцца непасрэдна ў зручнае Вам прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Брэсцкай вобласці.