Добраахвотная «Аўтаграмадзянка» - што гэта?

26.09.2023

Вы баіцеся стаць вінаватым у ДТЗ, калі ў пацярпелага дарагі аўтамабіль? Ці вінаватым у ДТЗ з некалькімі пацярпелымі? Бо ліміт адказнасці па абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці ўсяго 10 000 еўра.

Выдаткi на рамонт пашкоджанай у выніку ДТЗ маёмасці або аднаўленне здароўя пацярпелага могуць перавысіць суму выплаты па договоры абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў.

Хто пакрые гэтыя выдаткі? Хто пакрые маральную шкоду, якая па договоры абавязковага страхавання не кампенсуецца?

А калі ДТЗ адбылося на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, дзе ліміты адказнасці па дагаворы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў значна меншыя за ліміты, устаноўленыя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь?

Белдзяржстрах прапануе Вам у дадатак да договору абавязковага страхавання заключыць договор добраахвотнага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў аўтатранспартных сродкаў з мэтай павелічэння ліміту адказнасці.

Асноўныя перавагі гэтага віду страхавання:

- павелічэнне ліміту адказнасці (ад 10 000 еўра да 60 000 еўра);

- устанаўленне ліміту адказнасці па кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры да 10 000 еўра;

- дагавор страхавання можа заключыць любая асоба;

- заключэнне дагавора страхавання на любы тып транспартнага сродку.

Дагавор добраахвотнага страхавання грамадзянскай адказнасці можа быць заключаны з дзеяннем на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, або на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі.

Мінімальныя страхавыя тарыфы (ліміт адказнасці 10 000 еўра):

тэрмін страхавання

Тэрыторыя дзеяння дагавора страхавання

Рэспублікі Беларусь

Рэспублікі Беларусь, РФ

РФ

легкавы а/м

грузавы а/м

легкавы а/м

грузавы а/м

легкавы а/м

грузавы а/м

3 месяцы

7 €

15 €

17 €

37 €

12 €

27 €

1 год

15 €

33 €

38 €

83 €

27 €

59 €

Заключэнне дагавора добраахвотнага страхавання не адмяняе абавязак заключэння дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, калі ён павінен быць заключаны ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам.

Усю неабходную інфармацыю Вы зможаце атрымаць па тэлефонах у г. Брэсце 80162-30-11-08, альбо звярнуцца непасрэдна ў зручнае для Вас прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Брэсцкай вобласці.