Браніруеце адпачынак?

13.12.2023

Ранняе браніраванне - гэта выдатная магчымасць забраніраваць адпачынак па выгадных цэнах. Кошт пры гэтым звычайна значна меншы, чым калі купляць пуцёўку напярэдадні адпачынку. Выгада відавочная!

А раптам? Напэўна, рызыка таго, што планы, па незалежных ад нас абставінах, могуць змяніцца. І мы не толькі застанемся без доўгачаканага адпачынку, але і страцім значную суму, выплачаную за турыстычную пуцёўку.

 

Дагавор добраахвотнага страхавання расходаў грамадзян, якія выязджаюць за мяжу стане гарантам вашага адпачынку!

 

Турыст можа застрахаваць выдаткі на выпадак:

 

 «Отмены поездки» па варыянтах:

«Виза»

«Вояж»

«Отдыхаем вместе»

«Командировка»

 

Дагавор страхавання на выпадак «отмены поездки» заключаецца не пазней за 14 (чатырнаццаць) каляндарных дзён ад даты здзяйснення першага плацяжу па дамове аказання турыстычных паслуг, а пры самастойнай арганізацыі паездкі - не пазней за 14 (чатырнаццаць) дзён ад даты здзяйснення першага плацяжу па арганізацыі паездкі (напрыклад, па браніраванні пражывання ў гасцініцы (гатэлі).

«Досрочного возвращения» і «Непредвиденных расходов» па варыянтах:

«Домой»

«Домой вместе»

«Отзыв»

 

Варыянты «Отдыхаем вместе» і «Домой вместе» спецыяльна распрацаваны для сямейнага адпачынку ці сумеснага адпачынку з сябрамі. Пры надыходзе страхавога выпадку з адным з тых, хто выязджае, кампенсацыю расходаў могуць атрымаць усе асобы, якія сумесна выязджаюць з ім, названыя ў адным дагаворы страхавання.

 

Варыянты «Командировка» і «Отзыв» распрацаваны для наймальнікаў, якія накіроўваюць сваіх работнікаў у камандзіроўкі за мяжу.

 

Пры набыцці дагавора на аказанне турыстычных паслуг у турфірмы - партнёра Белдзяржстраху ВЫ ЭКАНОМІЦЕ ДА 50% ад кошту страхоўкі!

 

Больш падрабязна пра варыянты страхавання і тарыфы можна даведацца на сайце або па нумары +375 17 269 26 92 (дадаткова: 7557)

 

Цяпер марыць пра мора і чакаць водпуску можна спакойна!