Што, калi?

19.01.2024

Маральная шкода пры ДТЗ?

Сталі вінаватым у ДТЗ? Пашкодзілі дарагі аўтамабіль і памер шкоды пацярпеламу перавысіў ліміты адказнасці (жыццю або здароўю пацярпелага - 10 000 еўра; маёмасці пацярпелых - 10 000 еўра), устаноўленыя па дагавору абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў?

Як пры гэтым пазбегнуць дадатковых фінансавых затрат?

Адказ просты!

Загадзя заключыць дагавор добраахвотнага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў аўтатранспартных сродкаў, які забяспечыць дадатковую абарону віноўніку ДТЗ (звыш лімітаў адказнасці па дагавору абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў) у памеры ад 10 000 еўра да 60 000 еўра.

Дагавор добраахвотнага страхавання грамадзянскай адказнасці можа быць заключаны з тэрыторыяй дзеяння "Рэспубліка Беларусь", "Рэспубліка Беларусь і за межамі Рэспублікі Беларусь", "За межамі Рэспублікі Беларусь" і распаўсюджваецца на ўсіх асоб, якія кіруюць транспартным сродкам.

Па гэтаму віду страхавання падлягае кампенсацыі не толькі шкода, прычынена, жыццю, здароўю і маёмасці пацярпелых, але і маральная шкода (калі яе кампенсацыя прадугледжана ўмовамі дагавора страхавання).

Улічваючы павышаную цікавасць да гэтага віду страхавання з 08.01.2024 Белдзяржстрахам істотна зніжаны страхавы ўзнос (напрыклад, у год для легкавых аўтамабіляў з 15 да 9 еўра).

Усю неабходную інфармацыю Вы зможаце атрымаць па тэлефонах у г. Брэсце 80162-30-11-08, альбо звярнуцца непасрэдна ў зручнае для Вас прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Брэсцкай вобласці.

Ахоўваем шчасце. Белдзяржстрах