Важна ведаць

09.02.2024

Паважаныя кіраўнікі арганізацый, індывідуальныя прадпрымальнікі!

Філіял Белдзяржстраху па Брэсцкай вобласці нагадвае вам, што парадак і ўмовы ажыццяўлення абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за шкоду, прычыненную дзейнасцю, звязанай з эксплуатацыяй асобных аб'ектаў, вызначаны Палажэннем аб страхавой дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2006 нумар 530 "Аб страхавой дзейнасці" (далей - Палажэнне).

Дагавор страхавання заключаецца ў адносінах да аб'ектаў, указаных у дадатку 1 да Палажэння.

Аб'ектамі абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за шкоду, прычыненную дзейнасцю, звязанай з эксплуатацыяй асобных аб'ектаў, з'яўляюцца не супярэчныя актам заканадаўства маёмасныя інтарэсы страхавальніка, звязаныя з рызыкай узнікнення абавязацельстваў у выніку прычынення шкоды жыццю, здароўю і (або) маёмасці пацярпелага пры ажыццяўленні страхавальнікам дадзенай дзейнасці.

Страхавым выпадкам будзе з'яўляцца факт прычынення шкоды жыццю, здароўю і (або) маёмасці пацярпелага ў выніку пажару, прынятых мер па яго тушэнні, а таксама ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі тэхнагеннага характару (выключаючы пажар) пры ажыццяўленні страхавальнікам (асобамі, чыя адказнасць застрахавана) дзейнасці, звязанай з эксплуатацыяй асобных аб'ектаў.

Памеры страхавых узносаў дыферэнцыраваны ў залежнасці ад стану пажарнай бяспекі аб'ектаў і зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2006 нумар 531. Ацэнка стану пажарнай бяспекі аб'екта праводзіцца страхоўшчыкам на падставе прадастаўленага страхавальнікам чэк-ліста, які змяшчае звесткі аб стане пажарнай бяспекі аб'екта. Форма чэк-ліста, парадак яго запаўнення, а таксама правядзенне ацэнкі стану пажарнай бяспекі аб'екта зацверджаны Пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2022 № 49.

Звяртаем вашу ўвагу, што ліміты адказнасці, а таксама ліміты страхавых узносаў і кампенсацый па гэтаму віду абавязковага страхавання ўстанаўліваюцца ў базавых велічынях і выплачваюцца ў беларускіх рублях зыходзячы з памеру базавай велічыні, устаноўленнага на дзень пералічэння страхавога ўзносу. Выплата страхавога ўзносу можа праводзіцца аднаразова або ў два этапы: не менш за 50 працэнтаў - пры заключэнні дагавора страхавання і астатняя частка - на працягу 6 месяцаў з дня яго ўступлення ў сілу.

Дагавор страхавання заключаецца штогод тэрмінам на адзін год. На новы тэрмін дагавор можа быць заключаны не раней як за адзін месяц да заканчэння дзеяння папярэдняга дагавора, пры гэтым ён уступае ў сілу з дня, наступнага за днём заканчэння дзеяння папярэдняга дагавора страхавання. Даведкі можна атрымаць у любым прадстаўніцтве Белдзяржстраху, а таксама ў філіяле Белдзяржстраху па Брэсцкай вобласці па тэлефонах 8(0162) 30-11-07, 30-11-17.